У БАТЭ вярнуўся абаронца Анры Хагуш
27-гадовы футбаліст вярнуўся ў барысаўскі клуб праз пяць гадоў.
Анры Хагуш нарадзіўся ў Абхазіі. Сваю “дарослую” спартовую кар’еру пачынаў у чэлябінскім “Спартаку” ў 2005 годзе, а неўзабаве яго запрасілі ў БАТЭ. За беларускі клуб Хагуш згуляў 82 матчы, у якіх забіў адзін год і аддаў шэсць выніковых перадач. Ён быў сярод спартсменаў, якія здабывалі першую ў гісторыі БАТЭ пуцёўку ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў.
Затым ён некалькі гадоў вандраваў па расійскіх клубах, сярод якіх былі казанскі “Рубін”, “Растоў”, нальчыкскі “Спартак” і ніжнекамскі “Нафтахімік”. Летась Хагуш з’явіўся ў жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”, але там атрымаў сур’ёзную траўму і большую частку сезона не гуляў. Увосень ён выйшаў на поле і паказаў якасную гульню. Цяпер ён зноў стаў гульцом БАТЭ і будзе выступаць пад 14-м нумарам, інфармуе прэс-служба барысаўскага клуба.