У Барысаўскім раёне працягваюць шукаць "золата Напалеона"
Гэта сумесны праект з дайвінг-цэнтрам / t.me/iinanb/
У Барысаўскім раёне працягваюць шукаць "золата Напалеона". Там праходзяць падводныя археалагічныя даследаванні. Як паведамляе Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гэта сумесны праект з дайвінг-цэнтрам.
Месцам даследаванняў абралі месцы пераправы на Бярэзіне арміі Напалеона ў лістападзе 1812 года каля вёскі Студзёнка. Экспедыцыя будзе працаваць да 17 чэрвеня. Ужо ёсць першыя знаходкі, пра якія археолагі расказваць не спяшаюцца.