У Баранавічах разглядаецца справа аб забойстве і расчляненні грамадзяніна ЗША

У Баранавічах разглядаецца справа аб забойстве і расчляненні грамадзяніна ЗША 67-гадовага Саламона Ясмана. Па словах жонкі забітага, падазраваны ў забойстве пазычыў у яе мужа вялікую суму грошай. У сакавіку ён быў у гасцях у Ясмана, яны пасварыліся. Госць збіў гаспадара, задушыў яго, а пасля кухонным нажом расчляніў труп. Часткі цела забітага ён вывез на аўтамабілі за горад і закапаў.
Як інфармуе intex-press.by, амерыканец прыехаў у Баранавічы ў 2010 годзе да сваёй жонкі Таццяны і сына Дэвіда. З абвінавачаным ён пазнаёміўся некалькі гадоў таму ў казіно. Там ён нярэдка пазычаў грошы знаёмым. Пра загінулага кажуць, як пра добрага і спакойнага чалавека.

Жонка забітага ідзе ў суд. Фота: intex-press.by