У Бабруйску затрымалі былога футбольнага заўзятара
Алег Кіраў пасля затрымання / Telegram
У Бабруйску затрымалі былога футбольнага заўзятара. Відэа з ім апублікаваў тг-канал прапагандыстаў.
Мужчына кажа, што быў у каляфутбольным руху бабруйскай "Белшыны". У 2020-м годзе ўдзельнічаў у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў (ездзіў у Мінск).
Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка пра Алега Кірава.