У Бабруйску кіроўца выехаў на сустрэчную і ледзь не збіў пешахода (відэа)
Фургон пранёсся літаральна ў некалькіх сантыметрах ад жанчыны.
Толькі шчаслівы выпадак абараніў жанчыну-пешахода ў Бабруйску ад сур’ёзных траўмаў, а, магчыма, нават ад смерці. Жанчына пераходзіла праезную частку вуліцы Інтэрнацыянальнай у вызначаным месцы, калі раптам на сустрэчную паласу проста на зебры выскачыў фургон і ледзь не збіў пешахода.
Машына пранеслася літаральна ў сантыметрах ад жанчыны, якая не пацярпела, але, цалкам верагодна, была ў шокавым стане.
Відэа гэтага дарожнага інцыдэнту з’явілася на сайце інтэрнэт-праекту мінскай міліцыі “Перахоп”, паведамляе Onliner.by