У аварыі на МКАД выляцеў у кювет і перакуліўся BMW, пацярпелі тры чалавекі
Раніцай 18 верасня на 50-м кіламетры ўнутранага кола МКАД адбылася аварыя. Як паведамляе прэс-служба мінскай ДАІ, 28-гадовы вадзіцель BMW у нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, адбылося сутыкненне з Audi, якая ехала па суседняй паласе руху. Ад удару BMW адкінула на абочыну, на слуп, а пасля — у кювет, дзе легкавік перакуліўся.
У бальніцу завезлі абодвух кіроўцаў і 27-гадовую пасажырку BMW, якія ў аварыі атрымалі цялесныя пашкоджанні.
На месцы ДТЗ / @gaiminsk