У аўторак уначы ў Беларусі захаваюцца маразы, удзень будзе плюсавая тэмпература
Галалёдзіца, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 25 лютага, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Ападкаў не чакаецца. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў марозу, месцамі паветра чакаецца да 18 градусаў ніжэй за нуль. Па захадзе краіны ўначы чакаецца 3-8 са знакам "мінус". Удзень прагназуецца ад -1 да +5, па захадзе краіны паветра прагрэецца да 7 градусаў цяпла.
У сярэдзіне тыдня таксама чакаюцца марозныя ночы (асабліва па ўсходзе краіны) і невялікая плюсавая тэмпература ўдзень.
Прагноз надвор'я на 25 лютага / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 25 лютага / Белгідрамет