У аўторак у Беларусі чакаецца да +36 градусаў
Уначы ў аўторак, 13 ліпеня, у Беларусі чакаецца ад +13 да +22 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +29 да +34, а месцамі і да +36 градусаў (у Мінску — да 34 цяпла).
Удзень месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Падобнае надвор'е захаваецца ў нашай краіне на працягу тыдня. Мяркуецца, што тэмпература паветра будзе на 6 градусаў вышэй за кліматычную норму.