У аўторак у Беларусі будзе амаль без ападкаў
Вецер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 10 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі ў паўночных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, уначы — парывісты, у асобных раёнах на поўначы — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі абьвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +16...+22 градусаў.
У сераду і чацвер сіноптыкі прагназуюць дажджы, магчымыя навальніцы, парывісты вецер. Удзень слупок тэрмометра не падымецца вышэй за 21 градус цяпла.
Прагноз надвор'я на 10 чэрвеня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 10 чэрвеня / Белгідрамет