У аўторак у Беларусі будзе пераважна без ападкаў
Восень, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У аўторак, 29 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, як і сёння. Толькі зранку і ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да +6, па захадзе краіны прагназуецца да 8 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 8-14 вышэй за нуль.
Два апошнія дні кастрычніка, паводле прагнозаў сіноптыкаў, будуць воблачнымі з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Таксама сіноптыкі прагназуюць месцамі моцны парывісты вецер.
Прагноз надвор'я на 29 кастрычніка / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 29 кастрычніка / Белгідрамет