У аўторак у Беларусі будзе 20-25 градусаў цяпла

Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 12 жніўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі ў асноўным па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+25, па поўдні Беларусі чакаецца да 27 градусаў цяпла.
13-14 жніўня таксама ападкі не прагназуюцца. Уначы будзе 6-13 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца 20-17 градусаў цяпла.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.