У аўторак на захадзе Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
У аўторак, 6 ліпеня, на захадзе Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — і навальніцы, папярэджваюць сіноптыкі. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 градусаў (у Мінску — 15-17 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +24 да +29 (у сталіцы — ад +26 да +28 градусаў).
У канцы тыдня ў нашу краіну вернецца спёка. У выхадныя дні прагназуецца да +33 і без ападкаў.