У аўтааварыі ў Пухавіцкім раёне загінула жанчына з пяцігадовай дачкой
Адбылося гэта падчас сутыкнення "Опеля" і "БМВ".
Два чалавекі, у тым ліку дзіця, загінулі 22 ліпеня ў дарожна-транспартным здарэнні ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, інфармуе БелаПАН. 33-гадовы кіроўца аўтамабіля "Опель" не саўладаў з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там ён сутыкнуўся з "БМВ", за рулём якога быў 36-гадовы жыхар сталіцы.
У выніку аўтааварыі кіроўцы былі шпіталізаваныя, а 31-гадовая жонка вадзіцеля і пяцігадовая дачка, якія ехалі ў "Опелі", загінулі. Маці везла дзіця на руках.
Следчыя шукаюць відавочцаў і сведкаў ДТЗ.
Фота: abw.by