У Астравецкім раёне пад машынай расіяніна загінуў матацыкліст з Літвы
 
  На месцы аварыі / Скрыншот з відэа ДАІ
У Астравецкім раёне загінуў матыцыкліст, 32-гадовы літовец. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ў панядзелак у 13:45 на 15-м кіламетры аўтадарогі "Газа — Астравец — Ашмяны". Мужчына на Suzuki на скрыжаванні пачаў выконваць абгон, а ў гэты момант спадарожны аўтамабіль Mazda стаў паварочваць налева. Яны сутыкнуліся.
Матацыкліст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Suzuki адкінула на абочыну, дзе загарэлася паліва. Кіроўца легкавіка, грамадзянін Расіі, не пацярпеў.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
