У асабістую “заначку” Лукашэнкі адправяць яшчэ мільярд рублёў
Аляксандр Лукашэнка стварыў асабісты фонд яшчэ ў 1990-я / kommersant.ru
Згодна з праектам бюджэту на 2025 год, на рэзервовы фонд Аляксандра Лукашэнкі выдаткуюць 1,013 млрд рублёў — крыху больш, чым у 2024-м.
Поўных звестак, як трацяцца грошы адтуль, людзям не паказваюць. Фактычна і юрыдычна "рэзервовы фонд" — гэта асобная частка бюджэту Беларусі, сродкамі з якой аднаасобна распараджаецца Лукашэнка. Фонд фармуецца з бюджэту і "дадатковых даходаў".
У 2022-м у "заначку" Аляксандра Лукашэнкі з бюджэту ўлілі амаль 1 мільярд 170 мільёнаў рублёў (больш, чым за два папярэднія гады разам узятыя). 900 мільёнаў рублёў з гэтай сумы былі прызначаныя на кампенсацыю стратаў ад заходніх санкцый.