У апошні дзень зімы ў Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег

У лютым у Беларусі

У лютым у Беларусі / t.me/vdvinsk/

У пятніцу, 28 лютага, у апошні дзень зімы ў Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег. Сіноптыкі іх прагназуюць пераважна па заходняй палове краіны. Уначы і раніцай на паўночным захадзе магчымы слабы галалёд, а на асобных участках дарог — галалёдзіца.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -8 градусаў на ўсходзе да +3 на захадзе (у Мінску — ад -1 да -3), у дзённыя гадзіны — 1-7 цяпла (у сталіцы — ад +3 да +5).

У суботу, 1 сакавіка, ападкі (мокры снег і дождж) чакаюцца амаль па ўсёй краіне. Уначы і раніцай магчымае наліпанне мокрага снегу. У начныя гадзіны будзе ад -5 да +2, удзень — ад -1 на паўночным усходзе да +7 на Брэстчыне. У нядзелю ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.

У апошні дзень зімы ў Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег
vk.com/belgidromet
У апошні дзень зімы ў Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.