У апошні дзень лета чакаюцца дажджы, месцамі — навальніцы
У аўторак, 31 жніўня, уначы будзе воблачна, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер чакаецца ўсходні з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 вышэй за нуль, удзень будзе 16-22 цяпла.