У актывіста пратэсту супраць акумулятарнага завода ў Брэсце — ператрус
У Брэсце сілавікі прыйшлі з ператрусам да актывіста пратэсту супраць акумулятарнага заводу Дзмітрыя Бекалюка, перадае ТГ-канал "Белсата".
Ператрус пачаўся каля 21-й гадзіны, дома знаходзяцца жонка і двое дзяцей Бекалюка. Сам ён ляжыць у лякарні.
Таксама вядома, што на Бекалюка завялі крымінальную справу.