У 2024 годзе чакаецца новы дэфіцыт відэакартак
На некаторых гандлёвых пляцоўках ужо назіраўся рост коштаў / @rubanau_collage
У чацвёртым квартале 2023 году сусветныя пастаўкі спажывецкіх і гульнявых графічных працэсараў NVIDIA пачалі рэзка скарачацца. Гэта можа прывесці да дэфіцыту відэакартак ужо хуткім часам, піша MyDrivers.
У справаздачы не ўдакладняецца, якіх менавіта мадэляў гульнявых відэакартак не хапае. Аднак на некаторых гандлёвых пляцоўках ужо назіраўся рост коштаў на GPU лінейкі RTX 40хх. І гэтая сітуацыя назіраецца паўсюдна: і ў Кітаі, і ў ЗША, і ў Еўропе.
Як мяркуе крыніца, збоі звязаныя з тым, што кампанія Nvidia пераарыентуецца на сегмент спецыялізаваных працэсараў для навучання штучнага інтэлекту. Цяпер ён куды прыбытковей, чым спажывецкія відэакарткі.