Трох палітзняволеных жанчын паставілі на ўлік як схільных да захопу закладнікаў
Адміністрацыя гомельскай жаночай калоніі паставіла трох палітзняволеных жанчын на прафілактычны ўлік як "асобаў, схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскіх праяваў".
Гэта брэсцкая актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Паліна Шарэнда-Панасюк,а таксама сёстры Анастасія і Вікторыя Міронцавы.
Паліна Шарэнда-Панасюк асуджаная на два гады калоніі агульнага рэжыму, яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілавання. Анастасія Мронцава таксама асуджаная на два гады, яе сястра Вікторыя — на два з паловай.
Паліна Шарэнда-Панасюк / facebook.com/Andrei.Sharenda