Трэцяя газета не змагла надрукавацца ў "Беларускім доме друку"

Яшчэ адна беларуская газета стала ахвярай паломкі станка ў друкарні "Беларускі дом друку". На гэты раз не пашанцавала свежаму нумару "БелГазеты". Пра гэта ў каментары Еўрарадыё распавёў галоўны рэдактар выдання Кірыл Жываловіч.
Іронія ў тым, што пэўная частка нумара "Белгазеты" прысвячаецца менавіта спробе разабрацца, чаму ў дзяржаўнай друкарні ламаецца друкарская машына, калі туды прыходзяць недзяржаўныя выданні з нязручным кантэнтам.
Раней "Беларускі дом друку" не змог надрукаваць тры нумары "Комсомольской правды в Белоруссии" і адзін нумар "Народнай волі". Па дзіўным супадзенні, у кожным з іх асвятляліся вулічныя пратэсты ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.