Трансляцыі Алімпіяды ў Беларусі не будзе
Алімпійскія гульні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі, мяркуючы па ўсім, не пакажуць Алімпіяду-2024. Адсутнасць Алімпійскіх гульняў у праграме перадач каналаў Белтэлерадыёкампаніі заўважыў спартовы сайт "Трыбуна".
Спаборніцтвы пачнуцца ў суботу, 27 ліпеня. Напярэдадні пройдзе цырымонія адкрыцця Гульняў.
Міжнародны Алімпійскі камітэт не ўключыў Беларусь у лік еўрапейскіх вяшчальнікаў.
Дарэчы, апошні раз трансляцыі Алімпіяды ў Беларусі не было ў 1984 годзе. Тады Савецкі Саюз байкатаваў летнюю Алімпіяду ў Лос-Анджэлесе.