Трамп спадзяецца спыніць вайну праз зніжэнне сусветных цэн на нафту

Ці атрымаецца знізіць сусветныя цэны на нафту?

Ці атрымаецца знізіць сусветныя цэны на нафту? / Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не адмаўляецца ад планаў зменшыць сусветныя цэны на нафту. З дапамогай гэтага кроку ён спадзяецца скончыць вайну ва Украіне.

"Я таксама збіраюся папрасіць Саудаўскую Аравію і АПЕК знізіць кошт нафты, сказаў Трамп 23 студзеня на эканамічным форуме ў Давосе. — ...Калі б кошт знізіўся, вайна паміж Расіяй і Украінай спынілася б неадкладна".

Прэзідэнт ЗША ў чарговы раз заявіў пра жаданне сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Каб пакласці канец гэтай вайне", — сказаў ён. І дадаў, што "мільёны жыццяў трацяцца марна".

Па словах Дональда Трампа, "Украіна гатовая заключыць здзелку". Цяпер пытанне да Расіі.

Цяпер кошт нафты складае каля 80 долараў за барэль. Нягледзячы на заходнія санкцыі, РФ працягвае атрымліваць значныя даходы ад яе продажу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.