Траіх "рэйкавых партызан" перавялі ў магілёўскую турму

Траіх "рэйкавых партызан" перавялі ў магілёўскую турму

Траіх "рэйкавых партызан" перавялі ў магілёўскую турму № 4. Там знаходзяцца Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў і Яўген Мінкевіч.

Жыхароў Бабруйска сілавікі затрымалі ў ноч на 30 сакавіка. Яны сцвярджаюць, што хлопцы правялі акцыю пад Асіповічамі, дзе спалілі дзве рэлейныя шафы сігнальнай устаноўкі на чыгунцы. Схапілі іх падчас падрыхтоўкі да новай дыверсіі. Сілавікі адкрывалі агонь на паражэнне, адзін з групы быў паранены ў нагу. Нядаўна затрыманых паказвалі на тэлеканале "Беларусь 1".

Пра акцыі на чыгунцы беларускіх "партызан" шырока паведамлялі сусветныя СМІ. Сцвярджаецца, што яны запаволілі рух расійскай тэхнікі, якую перакідвалі ва Украіну. Украінскі бок пацвярджае важнасць дзейнасці беларусаў.

Траіх "рэйкавых партызан" перавялі ў магілёўскую турму
Траіх "рэйкавых партызан" перавялі ў магілёўскую турму

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.