“Танкі NАТО ля мяжы”: чым жыве лукашэнкаўская прапаганда — эфір з Жываглод
Алена Жываглод / Еўрарадыё
Уменне пераварочваць усё з ног на галаву і даказваць, што ва Украіне не расійскія акупанты пры падтрымцы лукашыстаў бамбяць украінскія гарады, а “гэта яны самі сябе”, — адметная рыса не толькі расійскай, але і беларускай прапаганды. А пагроза таго, што “бумеранг вернецца”, прымушае прапаганду шукаць новыя формы ўплыву на свядомасць беларусаў.
Якія трэнды пануюць апошнім часам у лукашэнкаўскай прапагандзе? Ці сапраўды беларусы вераць таму, што ім даводзяць дзяржСМІ? Як можна супрацьстаяць прапагандзе і якая ў гэтым роля незалежных медыярэсурсаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.