Сёння цэны на большасць марак цыгарэт вырастуць на 2-30%
Падаражанне датычыць цыгарэт беларускай вытворчасці.
Напрыклад, як паведамляе сайт Міністэрства па падатках і зборах, цэны на цыгарэты вытворчасці "Гродзенскай тытунёвай фабрыкі" Нёман " "Кронан" і "Кронан 7" вырастуць на 24%, "Магнат" - на 23%, "ФЭСТ" - на 13%00), Viceroy - на 5,7% (8.300). Закране падаражанне і іншыя маркі.
У той жа час цана на цыгарэты вытворчасці мінскага прадпрыемства "Тытунь-інвест" падвышаецца на 5-30%, у залежнасці ад гатунку. Кошты на імпартныя цыгарэты застануцца на ранейшым узроўні
Нагадаем, што апошні раз кошты на цыгарэты павышаліся роўна месяц таму 1 чэрвеня. Тады рост склаў 4,3-14%.