Сёння а 18-й абмяркуем фэйкавыя запрашэнні на "праграму Салаўёва"

Сёння а 18-й абмяркуем фэйкавыя запрашэнні на "праграму Салаўёва"

Сёння а 18-й гадзіне ў праграме "ЕўраZOOM" у жывым эфіры Еўрарадыё абмяркуем фэйкавыя запрашэнні на "праграму Салаўёва", якія атрымалі беларускія эксперты ды журналісты. У разасланых лістах анансаваўся запіс у Маскве на тэлеканале "Россия" праграмы, прысвечанай пераемніку Аляксандра Лукашэнкі. Пазней Уладзімір Салаўёў заявіў, што такая праграма насамрэч не рыхтуецца. Атрымліваецца, што гэта была правакацыя. Яна наклалася на пэўнае напружанне ў беларуска-расійскіх адносінах.

Пра гэтыя падзеі пагаворым з палітолагамі Андрэем Казакевічам і Арсенем Сівіцкім. Паслухаць гутарку з імі можна будзе пасля навінаў а 18-й тут.