Сярод загінулых пры абстрэле Краматорска — дзве 14-гадовыя сястры
Юлія і Ганна Аксенчанка / t.me/kramatorsk_rada/
На раніцу 28 чэрвеня вядома пра 10 загінулых і каля 60 параненых (у тым ліку 8-месячнае немаўля) пры абстрэле ўкраінскага горада Краматорск. У аўторак расійская ракета ўдарыла па піцэрыі ў цэнтры ўкраінскага горада. Пацярпелі і прыватныя дамы. Ратавальнікі разбіралі завалы.
Сярод загінулых — тры непаўналетнія дзяўчынкі. Загінулі 14-гадовыя сястры Юлія і Ганна Аксенчанкі. Сёлета яны скончылі восьмы клас мясцовай школы.
Сярод пацярпелых — журналіст і палітык з Калумбіі.
Расіяне заяўляюць, што наносілі ўдар па месцы, дзе былі вайскоўцы. Аднак пакуль вядома выключна пра загінулых і параненых мірных жыхароў. Адбылося чарговае злачынства.
t.me/pgo_gov_ua/