Сяргей Бароўскі стаў галоўным трэнерам салігорскага "Шахцёра"

У пятніцу, 10 студзеня, Бароўскага прадставяць камандзе, інфармуе сайт ФК "Шахцёр".



29 студзеня Сяргею Бароўскаму споўніцца 58 гадоў. У мінулым ён вядомы беларускі футбаліст, у 1970-1980-я гады выступаў за мінскае "Дынама". Чэмпіён СССР 1982 года. Выступаў за зборную Савецкага Саюза, гуляў на чэмпіянаце свету 1982 года ў Іспаніі.



У 1994-1997 гадах Бароўскі быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі. Трэніраваў каманды ў Беларусі, Літве, Украіне, Малдове і Латвіі.



Нагадаем, што былы галоўны трэнер "Шахцёра" Уладзімір Журавель ачоліў мінскае "Дынама".



Фота — prosportkz.kz