Сядзібу ў мінскім Лошыцкім парку рэканструююць
Сядзібна-паркавы комплекс у мінскім Лошыцкім парку рэканструююць: там плануюць праводзіць вяселлі і іншыя мерапрыемствы.
Чыноўнікі абяцаюць: будынкі з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму фасады будуць рэстаўраваць і захоўваць гістарычнае аблічча. Вось як гэта будзе выглядаць.
Сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх у Лошыцкім парку — помнік сядзібна-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагоддзяў. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.