Святлану Ціханоўскую зноў вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру
Святлану Ціханоўскую вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру 2022 года. Зрабілі гэта нарвежскія парламентарыі. "Гэта прызнанне для ўсіх беларусаў, якія працягваюць змагацца за свабоду", — піша ў Twitter дарадца лідара беларускіх дэмакратычных сіл Франак Вячорка.
Ціханоўскую ўжо вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру за 2021 год. Але ў выніку яе прысудзілі журналістам Марыі Рэса (Філіпіны) і Дзмітрыю Муратаву (Расія).