Святлана Ціханоўская выказалася пра Дзень Канстытуцыі ў Беларусі

Святлана Ціханоўская выказалася пра Дзень Канстытуцыі ў Беларусі

Святлана Ціханоўская выказалася пра Дзень Канстытуцыі ў Беларусі / прэс-служба палітыка

Святлана Ціханоўская выпусціла зварот у гонар Дня Канстытуцыі Беларусі.

— Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Гэта дзень, калі варта ўспомніць пра свабоду, бяспеку і справядлівасць, якія павінен забяспечваць гэты прававы акт. Сутнасць Канстытуцыі – абараняць грамадзянаў ад паліцэйскага свавольства, гарантаваць змяняльнасць улады і свабоду слова. Аднак рэжым гадамі ператвараў асноўны закон у зручны інструмент – перапісваў, ігнараваў і выкарыстоўваў супраць народа, — піша Ціханоўская.

Паводле яе слоў сёння Канстытуцыя ў Беларусі поўная супярэчнасцей. У ёй замацавана права на жыццё, але краіна застаецца апошняй у Еўропе, дзе дзейнічае смяротная кара. У ёй сказана, што ўсё роўныя перад законам, але прэзідэнт мае імунітэт ад крымінальнага пераследу. Яна абяцае свабоду меркаванняў, але ўлады кідаюць пенсіянераў у турмы за каментары ў інтэрнэце.

— Сённяшні дзень стане сапраўдным святам, калі законы будуць абараняць грамадзянаў, а не выкарыстоўвацца для рэпрэсіяў. Калі ў краіне з'явіцца незалежны суд, сумленныя выбары і роўныя правы для ўсіх. Калі Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай краінай. І мы набліжаем гэты дзень кожным сумесным намаганнем. Беззаконне не можа працягвацца бясконца – яму на змену прыходзяць павага да правоў людзей і справядлівасць. Разам мы пабудуем краіну, дзе канстытуцыя паважаецца, шануецца і выконваецца, — рэзюмавала яна.

Асноўны закон краіны быў прыняты ў 1994 годзе і стаў першай Канстытуцыяй Беларусі.

За мінулыя гады Канстытуцыя зведала некалькі змен. Апошнія папраўкі былі прынятыя на рэферэндуме 27 лютага 2022 года — тады карэкціроўцы падвергліся 85 артыкулаў і дадаліся 11 новых, а таксама з'явілася новая глава аб Усебеларускім народным сходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.