Супрацоўніка расійскай амбасады абакралі ў мінскай цырульні
Ленінскі РУУС Мінска шукае злодзея, які абакраў супрацоўніка расійскай амбасады ў Беларусі. Па словах пацярпелага, крадзеж адбыўся 25 лістапада каля 13.00, у цырульні. Дыпламат застаўся без партманэта, у якім было 250 долараў, 1,5 мільёна беларускіх рублёў, дыпламатычная карта і пасведчанне кіроўцы.
Падазраваны ў крадзяжы трапіў у аб’ектывы камер відэаназірання.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку просяць мінчан дапамагчы ў вызначэнні асобы зламысніка. Любую інфармацыю пра гэтага чалавека можна паведаміць па тэлефонах (017) 367-62-02; (017) 368-63-49, 8029 169 46 19 або па кароткім нумары 102.