Суд вызваліў апазіцыянера, а міліцыя — не (фота)
Алега Кероля міліцыянеры затрымалі ўвечары 13 траўня.
Каля Нацыянальнай бібліятэкі актывіст "Альтэрнатывы" вывесіў на рэкламнай тумбе плакат ў абарону прэвентыўна затрыманага напярэдадні хакейнага чэмпіянату Змітра Дашкевіча. Яго абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" (нецэнзурнай лаянцы) і "непадпарадкаванні міліцыі", чаго не было.
14 траўня Алега Кероля ў Першамайскім судзе сталіцы вызвалілі, а справу адправілі на дадатковае расследаванне. Праўда, з міліцыі, куды мужчына пайшоў забіраць свае рэчы, ён не выйшаў. Міліцыянеры пераробяць пратакол і суд адновіцца а 9-й гадзіне 15 траўня, паведамляе Радыё Свабода.
Фота — svaboda.org