Суд у Гаазе задаволіў скаргу Расіі на рашэнне аб выплаце $50 млрд “ЮКАСу”

Суд у Гаазе задаволіў скаргу Расіі на рашэнне аб выплаце $50 млрд “ЮКАСу”

Акруговы суд у Гаазе задаволіў скаргу Расіі па рашэнне арбітражу аб выплаце 50 мільярдаў долараў былым акцыянерам “ЮКАСа”. Пра гэта паведамляе расійскае агенцтва “Інтэрфакс” са спасылкай на расійскага прадстаўніка ў судзе, кіраўніка міжнароднага цэнтра прававой абароны Андрэя Кандакова.

Па яго словах, расійская скарга задаволеная цалкам. Ён адзначыў, што рашэнне вядзе да адмены патрабаванняў аб выплаце 50 мільярдаў долараў. У выпадку нязгоды аднаго з бакоў рашэнне можа быць абскарджанае ў дзвюх вышэйшых інстанцыях.

Як паведамляе РИА Новости, суд у Гаазе палічыў, што пазоў не ўваходзіў у юрысдыкцыю Трацейскага суда.

Рашэнне ад выплаце 50 мільярдаў долараў кампенсацыі былым акцыянерам “ЮКАСа” Трацейскі суд у Гаазе вынес 18 ліпеня 2014 года. У лістападзе таго ж года Расія падала скаргі на рашэнне гаагскага арбітражнага суда ў Акруговы суд Гаагі.

Раней у рамках гаагскага рашэння былі арыштаваныя замежныя актывы Расіі ў некалькіх еўрапейскіх краінах, піша meduza.io.