Суд спыніў справу за абразу Лукашэнкі
Суд / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Суд Аршанскага раёна 26 верасня спыніў крымінальную справу на мясцовага жыхара Арцёма Новікава, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Яго вінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Такое рашэнне прыняла суддзя Юлія Вяршыніна. Яна палічыла, што ад моманту злачынства — 17 жніўня 2020 года — прайшло два гады. Гэта тэрмін даўнасці па артыкуле за абразу. Суддзя пастанавіла, што ў сувязі з гэтым караць аршанца няма за што, пагатоў што абраза не з’яўляецца грамадска небяспечным злачынствам.
Дарэчы, сам Новікаў на суд не з’явіўся, бо працуе за межамі Беларусі.