Суд ліквідуе бізнес палітвязня Мікалая Аўтуховіча
Мікалай Аўтуховіч на судзе / БЕЛТА
У эканамічным судзе Гродзенскай вобласці разглядаецца справа па ліквідацыі фірмы таксі, якой валодаў палітвязень Мікалай Аўтуховіч, паведамляюць праваабаронцы.
Суд па ліквідацыі прыватнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства "Ніка-Таксі" пачаўся 11 лістапада.
Аўтуховіч з 2002 года меў ліцэнзію на перавозку. У 2016 годзе фірму хацелі пазбавіць ліцэнзіі, але Ваўкавыскі райвыканкам зноў яе зарэгістраваў.
Сёлета 17 кастрычніка Аўтуховіча асудзілі на 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.