Студэнты трапяць у спісы выбаршчыкаў не ў інтэрнатах

Студэнты трапяць у спісы выбаршчыкаў не ў інтэрнатах

Студэнты вочнай формы навучання трапяць у спісы выбаршчыкаў не ў інтэрнатах па месцы часовай рэгістрацыі. На прэзідэнцкіх выбарах яны будуць галасаваць па пастаянным месцы жыхарства. Такое рашэнне 22 ліпеня было прынятае на пасяджэнні ЦВК Беларусі.

Новаўвядзенне звязанае з датай, на якую прызначаны выбары — 9 жніўня. У той час іншагароднія студэнты знаходзяцца дома на вакацыях.

Змены не закранулі нешматлікіх студэнтаў, якія працуюць у студатрадах і жывуць у інтэрнатах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.