Студэнт-юрыст у Варшаўскім універсітэце адсек галаву вахцёрцы

Месца трагедыі ў Варшаўскім універсітэце

Месца трагедыі ў Варшаўскім універсітэце / onet.pl

7 траўня студэнт-юрыст у галоўным кампусе Варшаўскага ўніверсітэта напаў з сякерай на людзей.

Паводле неафіцыйных звестак, хлопец адсек галаву 53-гадовай вахцёрцы ўніверсітэта. На дапамогу жанчыне кінуўся 39-гадовы супрацоўнік аховы, але ён таксама пацярпеў: у цяжкім стане яго даставілі ў шпіталь.

Паліцыя затрымала нападніка. Гэта грамадзянін Польшчы, 22-гадовы студэнт трэцяга курса юрыдычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта.

Як піша Onet.pl, падчас нападу на тэрыторыі ўніверсітэта знаходзіўся міністр юстыцыі Адам Боднар. Ён удзельнічаў у лекцыі. Пасля нападу яго эвакуявалі з тэрыторыі ўніверсітэта. У сацсетках міністр напісаў, што не быў сведкам трагедыі, бо прысутнічаў на акадэмічнай лекцыі. 

Сённяшні дзень у Варшаўскім універсітэце абвешчаны жалобным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.