Структурнае рэфармаванне экспарту: зніжкі, уцэнка і вяртанне "дэбіторкі"

Згодна з планам, зацверджаным сумеснай пастановай урада і Нацбанка № 895/15 ад 10 кастрычніка 2013 года, беларускі экспарт павінен стаць больш гнуткім. Да адпускных коштаў будзе прымяняцца сістэма зніжак. На падставе кан'юнктуры знешніх рынкаў у мэтах разгрузкі складоў будзе адбывацца ўцэнка тавару. Прадугледжана таксама правядзенне дадатковых мерапрыемстваў па вяртанні ў краіну дэбіторскай запазычанасці — валюты , з выплатай якой "тармозяць" замежныя дылеры і даччыныя экспарцёры беларускіх прадпрыемстваў.

Плануецца, што беларускія арганізацыі будуць у абавязковым парадку ўдзельнічаць у электронных таргах пад закупкі па расійскіх дзяржаўных праграмах. Прадугледжана заключэнне экспартных кантрактаў з выкарыстаннем ільготнага экспартнага крэдытавання на пастаўкі беларускай прадукцыі ў іншыя краіны. Будзе скасаваны адзіны гандлёвы збор пры рэалізацыі індывідуальнымі прадпрымальнікамі за межамі Беларусі тавараў айчынных вытворцаў, прадугледжаны ўказам № 477 ад 25 верасня 2009 года.

Фота: inpress.ua.