Страшны суд для Лукашэнкі. Ці пакаюцца Азаронак і Бондарава? Эфір

Рыгор Азаронак

Рыгор Азаронак / Еўрарадыё

Чарада рэпрэсій, войнаў і хваробаў, што бушуюць у нашым свеце, наводзіць на думкі пра набліжэнне апакаліпсісу. Не за гарамі Страшны суд?

Тэолагі вызначаюць яго як апошні суд, што чыніць Бог над людзьмі з мэтай выяўлення праведнікаў і грэшнікаў і вызначэння ўзнагароды першым і пакарання апошнім.

Тыя, хто шмат грашыў пры жыцці, будуць адпраўленыя ў пекла на вечныя пакуты.

Якія смяротныя грахі здзяйсняюць палітыкі, прапагандысты і стукачы? Ці можна іх загладзіць? Святары — яны ж таксама не святыя?

Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны Наталляй Васілевіч.

Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску. Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.