Стралок з Лас-Вегаса застрэліўся сам да прыбыцця паліцыі

Стралок з Лас-Вегаса застрэліўся сам да прыбыцця паліцыі

Стралок з Лас-Вегаса застрэліўся да таго, як паліцыя ўварвалася ў яго гатэльны нумар. Раней паведамлялася, што 64-гадовага Стывена Пэдака нейтралізавала паліцыя.

У гатэльным нумары, з якога страляў Пэдак, паліцыя знайшла дзесяць вінтовак, піша tut.by.

У каментары журналістам шэрыф Лас-Вегаса Джозэф Ламбарда распавёў, што стралок не быў звязаны з якой-небудзь групай. Раней паведамлялася, што разам з Пэдакам у гатэль засялілася жанчына. Па звестках праваахоўнікаў, яна не мае дачынення да страляніны. 

Як паведамлялася ране Пэдак пачаў страляніну з гаўбца гатэльнага нумару па натоўпе на свяце. Ахвярамі страляніны сталі каля 50 чалавек, больш за 400 атрымалі раненні. 

Паліцыя пакуль не кваліфікуе здарэнне як тэракт. Шэрыф Лас-Вегаса заявіў, што спярша трэба выявіць матывы стралка.