Стралок з Лас-Вегаса выпусціў 200 куляў у бяззбройнага ахоўніка гатэля
Стывена Пэддака, які застрэліў 58 чалавек на фестывалі ў Лас-Вегасе, першым знайшоў бяззбройны ахоўнік гатэля Mandalay Bay Хесус Кампас. Падчас абыходу гатэля ён зразумеў, адкуль вядзе агонь злачынец, і паведаміў пра гэта паліцыі, піша meduza.io.
Калі Кампас наблізіўся да нумара, занятага Пэддакам, той адкрыў агонь праз дзверы. У бок ахоўніка ён больш за 200 куляў. Кампас атрымаў раненне ў нагу.
Шэрыф Джозэф Ламбарда распавёў, што ахоўнік даў паліцыі магнітны ключ ад нумара Пэдака і працягваў правяраць іншыя нумары.
1 кастрычніка Стывен Пэддак з гаўбца гатэля абстраляў гледачоў кантры-фестывалю. Загінулі 58 чалавек, больш за 500 атрымалі раненні. Пэдак пакончыў з сабой, калі спецназ штурмаваў яго нумар.