Статыстыка COVID-19 ад Мінздароўя 29 снежня: 10 новых смерцяў за суткі
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1816 новых пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе 29 снежня прэс-служба Мінздароўя. Ад пачатку пандэміі COVID-19 афіцыйна зафіксаваны ў 190 404 чалавек.
Памёрлі 1404 чалавекі, у якіх выявілі каранавірус, у тым ліку 10 — за апошнія суткі.
Ад пачатку пандэміі вылечыліся 169 257 пацыентаў, у тым ліку за апошнія суткі 1836.
За мінулыя суткі было зроблена 4555 тэстаў на COVID-19. А за ўвесь час іх колькасць склала 3 937 864.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.