Старшыні незалежнага прафсаюза на "МАЗе" прысудзілі 4 гады калоніі

Суд праходзіў у закрытым рэжыме / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Суд праходзіў у закрытым рэжыме / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Старшыні Незалежнага прафсаюза на "МАЗе " палітвязню Арцёму Жарнаку прысудзілі  4 гады калоніі агульнага рэжыму. Разам з ім судзілі яшчэ аднаго палітвязня Данііла Чаўнакова. Его асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Абодвух затрымалі ў лістападзе 2021 года. Паводле звестак праваабаронцаў, у абвінавачванні былі тры артыкулы Крымінальнага кодекса: заклікі да санкцый, удзел у акцыях пратэсту і ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Аднак вядома, што Жэрнак з прысудам не згодны і мае намер яго абскардзіць.

Председателя Независимого профсоюза на "МАЗе" приговорили к 4 годам колонии
Данііл Чаўнакоў і Арцем Жарнак / @viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.