Старонку Еўрарадыё "Вконтакте" заблакавалі для карыстальнікаў з Расіі
Сацсетка "Вконтакте" заблакавала старонку Еўрарадыё для карыстальнікаў з Расіі. Нагодай стала рашэнне Генпракуратуры РФ аб блакаванні нашага парталу.
Дарэчы, для карыстальнікаў з іншых краін нашая суполка дагэтуль дасяжная.
Таксама "Вконтакте" абмежаваў для расійскіх карыстальнікаў доступ да суполкі "ВотТак".