Стала вядома, з-за чаго затрымаўся пачатак перамоў Лукашэнкі і Пуціна

Стала вядома, з-за чаго затрымаўся пачатак перамоў Лукашэнкі і Пуціна

Стала вядома, з-за чаго затрымаўся пачатак перамоў у Сочы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Як паведамляе ТАСС, з-за складаных умоў надвор'я (снежнага бурану з моцным бакавым ветрам) самалёт з расійскай дэлегацыяй выляцеў з Масквы на дзве гадзіны пазней. На ім знаходзіцца частка ўрадавай дэлегацыі і журналісты прэзідэнцкага пула. Вядома, што на борце — міністр энергетыкі Аляксандр Новак, першы намеснік міністра эканамічнага развіцця, былы пасол у Беларусі Міхаіл Бабіч, віцэ-прэм'ер Аляксей Авярчук.

Мяркуецца, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пачнецца ў Сочы а 12-й гадзіне. На ёй будуць абмеркаваны "праблемныя пытанні" ў беларуска-расійскіх адносінах, у тым ліку і "інтэграцыйныя працэсы". Перамовы пройдуць у пяцізоркавым гатэлі, які належыць "Газпраму", паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага.

Аляксандр Лукашэнка і беларуская дэлегацыя прыляцелі ў Сочы яшчэ ў чацвер. 

Стала вядома, з-за чаго затрымаўся пачатак перамоў Лукашэнкі і Пуціна
@pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.