Стала вядома, якія сферы ў Беларусі часцей за ўсё патрапляюць пад кібератакі
Больш за палову нападаў заканчваліся ўцечкай канфідэнцыйных дадзеных
Часцей за ўсё ад кібератак у Беларусі церпіць дзяржсектар (22%), прамысловасць (14%) і фінансавыя арганізацыі (11%). Гэтыя лічбы апублікавала ў сваім даследаванні расійская кампанія Positive Technologies.
Для здзяйснення большасці гэтых нападаў (76%) выкарыстоўваліся пашкаджальныя праграмы. І больш за палову нападаў заканчваліся ўцечкай канфідэнцыйных дадзеных.
Значная частка звестак, якія махляры выкрадаюць у бізнесу — гэта персанальныя дадзеныя і камерцыйная тайна.