Стала вядома, на колькі гадоў Беларусі хопіць запасаў калійнай солі
Беларуськалій / belaruskali.by
Запасаў калійнай солі пры цяперашніх аб’ёмах здабычы Беларусі хопіць прыкладна на сто гадоў. Такую ацэнку даў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк.
Ён сцвярджае, што па аб’ёмах здабычы калію Беларусь сёння дзеліць трэцяе месца ў свеце разам з Расіяй.
Міністр таксама агучыў лічбы, што тычацца беларускіх запасаў нафты. Паводле яго слоў, у Беларусі ёсць 45,2 мільёна тон “чорнага золата”.
“Пры існуючым аб’ёме здабычы гэтага нам хопіць амаль на 50 гадоў. (…) Гэта ўсяго толькі 10–12% ад аб’ёму, неабходнага для краіны”, — сказаў Масляк.