У Мінску за пратэсты пачнуць судзіць расіяніна Дуднікава
У Мінску за ўдзел у пратэстах пачнуць судзіць расіяніна Ягора Дуднікава. Мінскі гарадскі суд пачне разгляд яго крымінальнай справы 20 снежня. Пасяджэнне будзе адкрытым, паведамляе interfax.by.
Дуднікаў быў затрыманы ў Беларусі ў траўні 2021-га. Яго абвінавачваюць у "распальванні групай асоб сацыяльнай варожасці" і "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт".
Грамадзянін Расіі прызнаны палітвязнем.